Сярод забітых у Данецку ёсць жыхары Сербіі, Абхазіі, Дагестана, Інгушэціі
Раней паведамлялася пра масквічоў, чачэнцаў, армян. Там таксама шмат жыхароў Крыма, усходніх абласцей Украіны.
Украінскі вайсковы эксперт, кіраўнік групы "Інфармацыйнае супраціўленне" Дзмітрый Тымчук адзначае, што ідэнтыфікацыю загінулых правялі сілы антытэрарыстычнай аперацыі, якая з панядзелка праводзіцца ўкраінскімі сілавікамі ў Данецку.
Паводле яго звестак, за апошнія гадзіны ў раёне аэрапорта быў "нейтралізаваны шэраг агнявых кропак тэрарыстаў". Сярод захопленага разліку мінамёта баевікоў ёсць ураджэнец Каўказу. Таксама захоплены рэактыўны пяхотны агнямёт "Чмель". У раёне аэрапорта ўкраінскія сілавікі перахапілі мікрааўтобус, які перавозіў зброю — сярод іншага там было 10 супрацьтанкавых гранатамётаў.
Нагадаем, украінскі бок выставіў баевікам у Данецку ўльтыматум: скласці зброю альбо яны будуць знішчаныя. Аперацыю мусяць правесці ўкраінскія спецпадраздзяленні.
Фота — Reuters, ria.ru, Facebook