Сярод параненых у Данецку ёсць жыхары Масквы, Грознага і Гудэрмеса
Пра гэта заявіў данецкі мэр Аляксандр Лук'янчанка.
Паводле яго слоў, з 43 параненых учора падчас правядзення ўкраінскімі сілавікамі антытэрарыстычнай аперацыі баевікоў толькі 8 — жыхары Данецка. Яшчэ 8 — грамадзяне Расіі. Ёсць ураджэнцы Крыма. А адкуль прыехалі 18 чалавек, невядома. Яны ўсе знаходзяцца ў бальніцах горада. Сярод параненых ёсць адна жанчына, інфармуе сайт ostro.org.
Нагадаем, падчас учорашніх баёў каля Данецкага аэрапорта і ў самім горадзе загінула, па розных звестках, ад 40 да 200 баевікоў. Большасць з іх была знішчаная ўдарамі ўкраінскай авіяцыі.
Фота з сацыяльных сетак.