Святлана Ціханоўская: Вельмі важна заставацца на баку дабра і праўды
Лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Раством. "Зло наступае на чалавечыя лёсы, — кажа яна ў відэазвароце. — Але для таго і святкуецца штогод Раство Хрыстова, каб мы памяталі: злу ўжо вынесены прысуд".
Палітык падкрэслівае, што "зло не мае сэнсу, не мае перспектывы, не мае будучыні" і што "яно будзе пераможана". Яна кажа, што зараз вельмі важна "заставацца на баку дабра і праўды".