Сваякі папы Францыска загінулі ў аўтакатастрофе

Сам пляменнік папы, Эмануэль Бергольё, сур'ёзна пацярпеў у аварыі, але застаўся жывы, паведамляе ВВС. Інцыдэнт адбыўся раніцай у аўторак у цэнтральнай правінцыі Кардова. Пантыфік быў глыбока засмучаны тым, што адбылося, паведаміў яго прадстаўнік Франчэска Ламбардзі. Хасэ Марыё Бергольё да абрання папам рымскім Францыскам быў аргентынскім кардыналам.