“Сваіх не кідаем”: ці здольны Лукашэнка кінуць Пуціна — стрым з Кобецам
У часы глабальнага супрацьстаяння вялікае значэнне для палітыка, кіраўніка краіны мае ўменне выбраць правільны бок. Ну, ці своечасова сарыентавацца і перайсці на правільны бок з боку “няправільнага”. Для палітыка гэта не здрада, а рацыянальны падыход і спрыянне нацыянальным інтарэсам. Толькі ў тым, што ў Лукашэнкі засталіся магчымасці для такога манеўру, ёсць вялікія сумневы.
Ці пойдзе Лукашэнка на тое, каб “кінуць” Пуціна? Ці ёсць у яго разуменне таго, у чым на сёння нацыянальныя інтарэсы Беларусі як незалежнай краіны? Ці застаецца Беларусь у полі зроку заходніх палітыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.