Сталі вядомыя першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Футбольны матч "Астан Віла" — ПСЖ / Pro Shots
Увечары 15 красавіка прайшлі матчы ў адказ паміж чвэрцьфіналістамі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Па іх выніках у паўфінал выйшлі ПСЖ і "Барселона".
Англійская "Астан Віла" атрымала валявую перамогу над ПСЖ — 3:2. Аднак гэтага было недастаткова для выхаду ў паўфінал. Па суме двух матчаў агульны лік атрымаўся 4:5 на карысць французскага ПСЖ.
У другім паядынку аўторка дортмундская "Барусія" атрымала ўпэўненую перамогу над "Барселонай" — 3:1. Прычы усе чатыры мячы забілі футбалісты нямецкага клуба, у тым ліку і аўтагол. А Серху Гірасі адзначыўся ў сустрэчы хет-трыкам.
Гэта першая параза для іспанскага клуба сёлета пасля 24 гульняў без пройгрышу. Аднак агульны лік па выніках двух матчаў атрымаўся на карысць "Барселоны" — 5:3.
Наступныя паўфіналісты вызначацца ў матчах у адказ паміж "Арсеналам" і "Рэалам", а таксама "Інтэрам" і " Баварыяй".
На мінулым тыдні англічане разграмілі "Рэал" з лікам 3: 0, а італьянскі "Інтэр" перамог баварцаў з вынікам 2: 1.
Першыя паўфінальныя сустрэчы пройдуць 29 і 30 красавіка, матчы ў адказ — 6 і 7 траўня. Фінал адбудзецца ў Мюнхене 31 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.