Сотні ўкраінскіх вайскоўцаў перайшлі мяжу з Расіяй (фота, відэа)
Вайскоўцы і памежнікі, якія апынуліся ў акружэнні тэрарыстаў, знішчылі тэхніку, зброю, боепрыпасы ды перайшлі на расійскую тэрыторыю.
Нагадаем, яны мусілі перакрыць украінска-расійскую мяжу, каб не дапускаць паставак зброі тэрарыстам на тэрыторыю Луганскай і Данецкай абласцей. Украінскія байцы ваявалі там некалькі тыдняў. Кіеў сцвярджае, што іх абстрэльвалі не толькі тэрарысты, але і з тэрыторыі Расіі. Дапамогі вайскоўцы і памежнікі так і не дачакаліся, а ўсім выйсці з акружэння не ўдалося.
Як інфармуе РІА "Новости", у Растоўскую вобласць Расіі перайшлі 438 украінскіх вайскоўцаў і памежнікаў, якія папрасілі прытулку. Украінскі бок заяўляе, што байцы не прасілі "палітычнага прытулку" ў Расіі, што з імі ёсць сувязь "па дыпламатычных каналах" і вайскоўцы хочуць вярнуцца на радзіму.
Паводле расійскіх крыніц, ужо рыхтуецца перадача ўкраінскім уладам 180 байцоў. Іншыя знаходзяцца ў намётавым мястэчку, для іх арганізаванае харчаванне.
Фота — ria.ru