СМІ: Пад Славянскам забітыя італьянскі журналіст і яго перакладчык
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.
“У сяле Андрэеўка пад Славянскай забіты італьянскі журналіст Андрэа Рачэлі і яго перакладчык Андрэй Міронаў”, — цытуе паведамленне ТСН.
Перакладчык быў грамадзянінам Расіі.
Гэтую інфармацыю са спасылкай на штаб тэрарыстаў пацвярджаюць расійскія СМІ, аднак афіцыйнага пацверджання пакуль няма.
Фота: REUTERS