Скрадзены час: як вярнуцца да жыцця пасля вызвалення з вязніцы — эфір

Ігар Карней / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Мінуў месяц з вызвалення групы з 14 вязняў з лукашэнкаўскіх катавальняў, якія чамусьці называюць проста “месцамі пазбаўлення волі”. Бо калі паглядзець на тое, у якім стане людзі выходзяць з-за кратаў, то ахоплівае жах. А калі дадаць да ўмоў утрымання, дрэннага харчавання і ўсяго астатняга рэжым інкамунікада, то інакш як катаваннем знаходжанне ў зняволенні не назавеш. Усё гэта добра апісвае ў сваіх кароткіх нататках цяпер ужо былы палітвязень, журналіст Ігар Карней. Якому, як і іншым вызваленым, але прымусова дэпартаваным з Беларусі, даводзіцца наноў будаваць сваё жыццё.
Як праходзіць адатпацыя да свабоднага жыцця ва ўмовах вымушанай эміграцыі і што ў гэтай сітуацыі самае складанае? Ці атрымалася зразумець, чым сёння жувуць беларусы — якімі страхамі і надзеямі? Як ставіцца да спрэчак адносна “стратэгіі вызвалення палітвязняў” і ці гатовы прабачыць вінаватых за тое, у якой сітуацыі апынуўся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае журналіст, былы палітвязень Ігар Карней у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.