Што будзе, калі Лукашэнка раптам памілуе 200 палітвязняў? Эфір

Вольга Зазулінская / АПК
Ціск праз санкцыі ці перамовы з рэжымам? Спрэчкі на гэты конт сярод беларусаў вядуцца ўжо не першы год, але нядаўняе вызваленне некаторых палітвязняў зрабіла іх яшчэ больш гарачымі. Дзякуючы чаму (ці каму?) закатаваныя людзі выходзяць з турам? І калі нам вядомы адказ, што трэба рабіць далей, каб на волі апынулася яшчэ больш несправядліва асуджаных грамадзян?
Некаторыя эксперты ўжо цяпер дапускаюць, што Лукашэнка працягне выпускаць палітвязняў і іх колькасць можа раптам адчувальна павялічыцца. Кагосці прымусяць з’ехаць за мяжу за лічаныя гадзіны, нехта застанецца і будзе шукаць працу на Радзіме.
Хто будзе дапамагаць экс-палітзняволеным дома і за мяжой, і ці гатовыя да такога рэзкага павароту падзей прадстаўнікі дэмсілаў і фондаў дапамогі? З якімі рэальнымі цяжкасцямі сутыкаюцца беларусы пасля гадоў за кратамі? Як можна дапамагчы кожнаму з их і не толькі грашыма?
Пра ўсё гэта, а таксама пра тое, як уплываюць публічныя выступы і медыйнасць памілаваных беларусаў на лёс палітвязняў, якія ўсё яшчэ ў турмах — размаўляем з прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгай Зазулінскай.
Ці сапраўды варта ігнараваць дамоўленасці з Лукашэнкам на цішыню ў медыя і працягваць гучна гаварыць праўду, як гэта робіць Сяргей Ціханоўскі?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.