Сенсацыя: чаму “Беларусь — не Расія”, калі і беларусы сядзяць без бульбы — эфір

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Палітык і блогер Аляксандр Кныровіч даведаўся сам і падзяліўся ў новым выпуску сваёй праграмы на ютуб-канале сенсацыяй: Беларусь — не Расія! І хоць беларусы падазравалі гэта і раней, але толькі цяпер і дзякуючы выключна востраму воку Кныровіча, які гэта заўважыў, нам стала ўсё зразумела. Хаця… Тое, што беларусы вымушаныя былі ратаваць безбульбенную Расію, прадаючы расіянам свой нацыянальны прадукт, ужо сведчыць шмат пра што. Іншая справа, што цяпер самі нечакана без бульбы засталіся. Затое са скандаламі ў дэмсілах і са сваімі камуна-сталіністамі, якія (ад недахопу бульбы ў арганізме відаць) прапанавалі адмяніць выбары Лукашэнкі. Ой, прэзідэнта…
Як Кныровіч мог дадумацца да такой правакатыўнай думкі, што “Беларусь — не Расія” і як нам цяпер з гэтым жыць? Ці змогуць лукашэнкаўскія прапагандысты есць бульбу і капусту з “несяброўскіх краін” і як рэжым надурыў гэтым рашэннем Захад? Калі чакаць каранацыі Лукашэнкі па прапанове камуністаў і хто наняў блогераў-снайпераў разабрацца з праўдарубам Пятрухіным? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.