СБУ арыштавала сцюарда, які "зліваў" звесткі пра вайсковыя самалёты (відэа)
У Днепрапятроўску арыштавалі бортправадніка, які дакладваў "ДНР" пра вылеты ўкраінскіх самалётаў. Вядзецца дасудовае следства.
Украінскія спецслужбы выявілі, што 29-гадовы грамадзянін Украіны незаконна збіраў звесткі пра месцы размяшчэння авіяцыйнай вайсковай тэхнікі падраздзяленняў антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі міжнароднага аэрапорта "Днепрапятроўск" і перадаваў гэтыя звесткі баевікам для выкарыстання супраць украінскіх вайскоўцаў, адзначае censor.net.ua.
Паведамляецца, што бортправадніка завербавалі сёлета ў ліпені ў Горлаўцы. Той уласнаручна накрэсліў і перадаў баевікам карту аэрапорта Днепрапятроўска, адзначыўшы на ёй размяшчэнне вайсковай тэхнікі і авіяцыі. Потым ён інфармаваў сваіх куратараў праз мабільную сувязь і СМС-паведамленні пра палёты ўкраінскіх самалётаў.