Санаторый "Беларусь" лечыць параненых расійскіх вайскоўцаў

Санаторый "Беларусь" каля Сочы

Санаторый "Беларусь" каля Сочы / sochi-belarus.ru

Санаторый "Беларусь" у Сочы, які належыць Кіраўніцтву справаў Лукашэнкі, займаецца лячэннем і рэабілітацыяй расійскіх вайскоўцаў, параненых на вайне супраць Украіны. Фінансаванне ідзе за кошт сертыфікатаў на санаторна-курортнае лячэнне, якія аплачваюцца з бюджэту Краснадарскага краю РФ. Гэта высветліла арганізацыя былых сілавікоў BelPol.

Кожны сертыфікат кампенсуе выдаткі да 100 тысяч расійскіх рублёў. Атрымаць яго могуць не толькі вайскоўцы і добраахвотнікі, якія ўдзельнічаюць у вайне, але і іх жонкі. Санаторый "Беларусь" дамогся ўключэння ў спіс арганізацый, якія маюць права абслугоўваць гэтую праграму.

Паводле гэтай праграмы надаюцца самыя розныя паслугі — ад бурбалкавых ваннаў "чабор і цытранела" і масажу паясніцы да кіслародных кактэйляў. Сярод кліентаў санаторыя лічыцца акцыянернае таварыства "Доследнае канструктарскае бюро "Наватар" — вытворца ракет "Калібр".

Санаторый "Беларусь" лечыць параненых расійскіх вайскоўцаў
Сертыфікат для вайскоўца / belpol.pro

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.