Самы эмацыйны момант прэс-канферэнцыі Ціханоўскага

Сяргей і Святлана Ціханоўскія

Сяргей і Святлана Ціханоўскія / скрыншот з онлайн-трансляцыі прэс-канферэнцыі

Сяргей Ціханоўскі двойчы не стрымаў слёз падчас сваёй першай прэс-канферэнцыі на волі. Упершыню — калі расказваў, што дачка не пазнала яго пры сустрэчы. Палітвязень моцна змяніўся знешне і схуднеў за пяць гадоў у турме.

У другі раз — калі гаварыў пра ўмовы, якія стварае для палітвязняў беларускі рэжым і супрацоўнікі турмаў.

"У Беларусі для зняволеных існуе некалькі рэжымаў: агульны, строгі, асаблівы, турэмны строгі. А я знаходзіўся на "жэйтачайшым" рэжыме (і думаю, што Калеснікава і Бабарыка цяпер там таксама)", — расказвае Ціханоўскі.

Ён тлумачыць, што "жэстачайшы рэжым" — гэта калі палітвязню не перадаюць лісты і не даюць зрабіць тэлефонны званок блізкім.

"Мне за гэтыя пяць гадоў нават не дазволілі спавядацца. Я праваслаўны хрысціянін, і не мог спавядацца і прычасціцца. У законе напісана, што гэта можна рабіць кожны месяц", — кажа палітвязень.

Ціханоўскі распавядае, што доўгі час не мог набыць зубную шчотку і мыла.

"Там, канешне, часам нешта давалі... Але нават стрыжань купіць было нельга! Ён каштуе 7 капеек... З вялікай цяжкасцю часам перадавалі гэты стрыжань, — успамінае Ціханоўскі і не стрымлівае эмоцый. — "Жестачайшы" рэжым, так гэта называецца".

Як сядзяць палітвязні?

Уборку ў камеры Тіханоўскага прымушалі рабіць чатыры разы на дзень.

«А калі ты не трэш увесь час — у ШІЗА (штрафны ізалятар), — расказвае палітвязень. — Не прыбіраў! У ШЫЗА! А вы пытаецеся, ці былі катаванні. А гэта што — не катаванні? У суседніх камерах сядзяць маньякі з тэлевізарамі, у іх усё ёсць, а мне нават ліст ад родных нельга!"

Сяргей Тіханоўскі заклікаў спыніць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

"Трэба гэтых людзей выцягваць! І колькі іх там!.." — эмацыйна гаворыць Тіханоўскі.

Ён упэўнены, што ўсе палітвязні Беларусі могуць выйсці на волю на працягу месяца. І лічыць, што ў гэтым можа дапамагчы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Пра жудасныя ўмовы ў калоніі распавядалі і іншыя палітзняволеныя. Паслухайце адну з такіх гісторый

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.