Рымашэўскі шкадуе, што не змог спыніць пагромшчыкаў
Віталь Рымашэўскі шкадуе, што 19 снежня ў ўваходу ў Дом ураду "не змог усё ж спыніць правакацыі і зрабіць гэта да канца".
Не чакаў ён і гэтулькі суровых прававых наступстваў — змяшчэння ў следчы ізалятар КДБ. "Калі я падыходзіў да дзвярэй, каб спыніць пагромшчыкаў, я чакаў толькі публічнай вымовы для сябе на інтэрнэт-рэсурсах як баязліўца і здрадніка і 10-15 сутак максімум ", — адзначыў Рымашэўскі.
"За ўсе свае дзеянні і за ўсе свае словы да плошчы, падчас яе і пасля яе я нясу поўную адказнасць ", — перадае БелаПАН словы экс-кандыдата ў прэзідэнты.