Звольнены галоўны рэдактар “Звязды”
8 лістапада на месца Уладзіміра Наркевіча Лукашэнка прызначыў Алеся Карлюкевіча.
Ужо былы рэдактар адной з галоўных дзяржаўных газет працаваў на сваёй пасадзе 22 гады. Да выхаду на пенсію яму заставалася сем месяцаў. Сыход Наркевіча з пасады стаў нечаканасцю для калектыву, паведамляе “Радыё Свабода”.
Новы рэдактар, Алесь Карлюкевіч, скончыў факультэт журналістыкі Вайсковага інстытуту ў Львове. Ён быў апошнім рэдактарам “Чырвонай змены”. Да новага прызначэння узначальваў рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову “Літаратура і мастацтва” і быў рэдактарам аднайменнай газэты.