ЗША асудзілі прысуд Алесю Бяляцкаму

Дыпламаты заклікалі ўрад Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць Бяляцкага ды ўсіх палітвязняў, скасаваць усе перашкоды для іх удзелу ў грамадскім жыцці ў будучыні. Таксама ЗША заклікаюць спыніць кампанію супраць тых, хто крытыкуе ўрад.

Злучаныя Штаты абяцаюць разам з еўрапейскімі калегамі і надалей сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і прыцягваць да адказнасці асоб, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях.