Змітра Бандарэнку трымаюць у турме на Валадарскага ў “падлодцы”

Паводле Вольгі Бандарэнкі, жонкі зняволенага, такія камеры на Валадарцы клічуць “падлодкай” — за цісканіну, вялікую вільгаць і дрэннае асвятленне. Са словаў спадарыні Вольгі, у яе мужа зноў абвастрылася язва страўніка. У яго праблемы з нагой, ные спіна, але неўролага да яго не выклікаюць, паведамляе Радыё Свабода.

Зміцер Бандарэнка асуджаны на 2 гады зняволення за ўдзел у падзеях 19 снежня. Вязню ніяк не перададуць пратакол судовага паседжання, каб ён змог скласці скаргу на прысуд.