Зінгерыс: Амбасадары краін ЕС, калі вернуцца ў Мінск, то адначасова
Рашэнне пра гэта будзе прынятае 23 сакавіка ў Бруселі падчас паседжання міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік камітэта па міжнародных справах літоўскага Сейма Эмануэліс Зінгерыс. Паводле яго слоў, да таго часу таксама невядома, ці адбудзецца скарачэнне штата літоўскай амбасады ў Мінску да консульскага ўзроўню, ці ўсё застанецца па-ранейшаму.
Нагадаем, пра магчымае скарачэнне штатаў амбасадаў краін ЕС у Мінску да консульскага ўзроўню 19 сакавіка у эфіры польскага радыё RMF FM заявіў еўрадэпутат Яцак Пратасевіч.
Фота — delfi.lt