Жыхары Століна дадуць назвы новым вуліцам горада

Як піша газета “Навіны Палесся”, назвы мусяць атрымаць 19 новых вуліцаў у квартале "Столінрэмбуд". Умоваў пры гэтым няшмат. Назвы павінны быць простымі і лёгкімі, яны мусяць адлюстроўваць асаблівасці Століншчыны ці прысвячацца знакамітым землякам.

Ці атрымае новую назву ўвесь квартал з такім немілагучным найменнем, не паведамляецца.

Фота: radzima.net