Жыхара Гомеля абвінавачваюць у закліках аб непадпарадкаванні ўладам

Як паведаміла БелаПАН жонка актывіста Ала Шаўчэнка, муж разам з двум амаленькімі дзецьмі ў суботу з'ехаў на дачу ў вёсцы Калініна Гомельскага раёна. Увечары да дачы пад'ехаў аўтамабіль «Опель», з якога выйшлі людзі ў цывільным. Яны затрымалі Дзмітрыя проста на вачах у дзяцей і адразу заявілі, што ён абвінавачваецца ў закліку да непадпарадкавання ўладам.

Суд над Дзмітрыем Шаўчэнкам адбудзецца ў панядзелак. Зараз ён знаходзіцца ў Чыгуначным РАУС Гомеля.