Журналіст Міхал Карневіч аштрафаваны

Карэспандэнт Радыё Свабода прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што ў суд быў прадстаўлены дакумент, што Міхал выконваў рэдакцыйнае заданне.

Журналіст збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне ў абласным судзе, бо лічыць сваю справу сфабрыкаванай.