Зборная Беларусі засталася на 65-м месцы ў рэйтынгу ФІФА

Футбольная зборная Беларусі захавала 65-ы радок у першым рэйтынгу 2013 года, адзначае goals.by. Першую тройку па-ранейшаму складаюць каманды Іспаніі, Нямеччыны і Аргенціны. У дзясятку лідараў увайшлі таксама Італія, Калумбія, Англія, Партугалія, Галандыя, Расія, Харватыя.

Фота — interfax.by