Затрыманы актывіст СПБ Ігар Банцар

Затрымалі Банцара нібыта за парушэнне правілаў правядзеньня пікетаў 28 чэрвеня, паведамляе “Радыё Свабода”. Зараз тэлефон Банцара адключаны.

Гэта ўжо трэцяе затрыманне актывіста СПБ за апошні час. Банцара двойчы затрымлівалі пасля пачатку суда над яго паплечнікам Андрэем Пачобутам. У першы раз ён быў арыштаваны на 5 сутак, у другі – атрымаў штраф.