Затрыманага брэстаўчаніна везлі ў сабачым адсеку

Брэстаўчаніна Максіма Хлябца затрымалі 29 чэрвеня на “маўклівай акцыі". 1 ліпеня яго выклікалі ў суд. 


Брэстаўчанін падрыхтаваў хадайніцтва да суддзі. Ён просіць разабрацца з працэдурай затрымання. Максім кажа, што ішоў воддаль ад калоны па сваіх справах. Яго беспадстаўна затрымалі невядомыя, а потым доўга вазілі па горадзе ў нялюдскіх умовах. 


Максім Хлябец: "Па-першае, мне не назваўся той, хто затрымліваў. Сказаў, потым назавецца. Па-другое, вельмі мулка было ехаць у “бобіку”, калі вазілі па горадзе скручаным вось так. Там яшчэ два чалавекі было, акрамя мяне, на месцы сабакі. За сядушкамі заднімі ёсць вузкае такое месца, сантыметраў семдзесят. Калі я хадзіў са школьнікамі на экскурсію ў РАУС падчас маёй практыкі, дык нам сказалі, што там перавозяць службовых сабак".


Павярнуцца было нельга з-за цеснаты, кажа Максім. Хлопцы пратэставалі, але міліцыянты не звярталі на скаргі ніякай увагі.