За мяжу не выпусцілі праваабаронцу Валянціна Стэфановіча
Пра гэта паведаміў у сацыяльных сетках юрыст Уладзімір Лабковіч.
Стэфановіч ехаў у Літву. Можна меркаваць, што ён, як і Лябедзька, Карняенка і Калякін, патрапіў у "чорны спіс" апазіцыянераў, якім забаронены выезд з краіны. Афіцыйна наяўнасць такога спісу не пацвярджаецца.
Тым часам, былога палітвязня Мікіту Ліхавіда і яго маці Алену 6 гадзінаў не ўпускалі ў Беларусь. Яны вярталіся на аўтамабілі з Літвы і ў пункце пропуску "Катлоўка" іх доўга даглядалі беларускія памежнікі, інфармуе Радыё Свабода.
Фота — svaboda.org