За "маўклівую акцыю" будуць судзіць топ-мэнэджара буйной мінскай фірмы

Мужчыну разам з зяцем затрымалі каля 19 гадзінаў паблізу з ГУМам і завезлі ў Маскоўскі РУУС. Агулам там былі 32 чалавекі. Усіх іх здымалі на відэа, перапісвалі звесткі, у тым ліку і IMEI-коды мабільнікаў. Таксама ў затрыманых "адкатвалі пальцы", паведамляе БелаПАН.


Зяця адпусцілі каля 3-й гадзіны начы, а цесця затрымалі. На яго, хутчэй за ўсё, склалі пратакол за дробнае хуліганства. Такі падыход зяць патлумачыў тым, што цесць з'яўляецца кіраўніком, топ-мэнэджарам і ўмее ставіць непрыемныя пытанні. Напрыклад, ён пытаўся ў міліцыянтаў, чаму іх затрымалі, чаму нельга карыстацца мабільнікамі і г.д.