З Уладзіславам Кавалёвым учора сустрэліся маці і сястра

На гэты раз Кавалёву здымалі кайданкі, паведамляе Радыё Рацыя.

Паводле слоў Любові Кавалёвай, адносіны з боку супрацоўнікаў СІЗА былі "даволі добрымі". Уладзіслаў напісаў заяву на чарговыя сустрэчы з адвакатам. Таксама яго мусіць агледзець лекар, таму што Кавалёў хварэе на астму.

Нагадаем, Уладзіслаў Кавалёў быў асуджаны на пакаранне смерцю па справе аб выбуху ў мінскім метро.