Юрыя Салодкага жорстка збілі, ён асуджаны на 13 сутак

Амаль суткі Юру хавалі міліцыянты, хлусілі, што яго ў іх няма, і, магчыма, білі гэты час. Пра гэта ягонай маці Алене распавяла дзяўчына затрыманага. Маці доўгі час не магла высветліць, у які РАЎС трапіў сын.

Адшукаць яго ўдалося толькі пад вечар. У дзяжурнай частцы Кастрычніцкага РАЎС Еўрарадыё пацвердзілі, што Юрый Салодкі сапраўды быў у іх. Ён прадстаўнік руху “За свабоду”. Цяпер яго асудзілі на 13 сутак і ён абвясціў галадоўку.

Таксама асуджаны Руслан Усціменка з Гомеля, ён атрымаў 15 сутак. Яго ўжо аштрафавалі за ўдзел у “маўклівай акцыі” 15 чэрвеня.