Юрый Зісер: Антылукашыстаў не хвалююць краіна і народ

На яго погляд, многія іх блытаюць. "Антылукашысты ўсе падзеі разглядаюць у плоскасці, ці выгадныя яны Лукашэнку, — піша Зісер. — Краіна, народ іх не хвалююць. Іх хвалюе толькі помста і прыніжэнне Лукашэнкі. Менавіта таму пераважная маса беларусаў так слаба натхняецца іх прамовамі".

Юрый Зісер прапануе найперш цікавіцца, ці выгадная нейкая падзея Беларусі і яе людзям, эканоміцы, культуры. Выгада асобных людзей мусіць цікавіць у апошнню чаргу, лічыць ён.

Зісер прагназуе, што толькі праз пэўны час "людзі, аслепленыя нянавісцю да Лукашэнкі, за ім разгледзяць краіну" і будуць дзейнічаць найперш у яе інтарэсах.

Фота — bymedia.net