Выстава польскага плакату адкрыецца ў Мінску 2 кастрычніка
Інстытут Польскі прэзентуе мінчукам творчасць шчэцінскага мастака Лешка Жэброўскага.
Жэброўскі належыць да кірунку партрэтыстаў у польскім плакаце. У малюнках аэрографам ён імкнецца з дапамогай дэфармацыі перадаць псіхіку асобы.
“На рахунку Лешка каля 400 праектаў плакатаў, не гаворачы пра сотні малюнкаў, ілюстрацый, калажаў. Непасрэднасць і абсалютная свабода з’яўляюцца характэрнай рысай усіх яго прац. Нічым неабмежаваны мастак з неверагоднай энергіяй карыстаецца ўсімі сродкамі выяўлення, адначасова захоўваючы свой уласны стыль і каларыт”, ― кажа пра Жэброўскага ўладальнік кракаўскай Галерэі плаката Кшыштаф Дыда.