Віталь Клічко не збіраецца сыходзіць з бокса
Спартовец абвяргае інфармацыю пра завяршэнне кар’еры, распаўсюджаную напярэдадні ўкраінскімі медыямі.
“Я зараз у перадвыбарным туры па Украіне. І прыехаў у Данецкую вобласць дакладна не для таго, каб завяршыць кар’еру. Неаднаразова казаў, што пра такое рашэнне абвяшчу на асобнай прэс-канферэнцыі”, ― напісаў Віталь Клічко на сваёй старонцы ў Facebook.
Нагадаем, легендарны баксёр узначальвае партыю УДАР (“Украінскі дэмакратычны альянс за рэформы”), якая зараз змагаецца за месцы ў Вярхоўнай Радзе. Выбары ва ўкраінскі парламент адбудуцца 28 кастрычніка.
Фота: ТелеграфЪ.