Васілевіч і Мірзаянаў збіраюцца з’ехаць з Беларусі

Па словах Мірзаянава, ён не хоча заставацца ў Беларусі, бо тыя, хто яго арыштаваў і пасадзіў у турму, засталіся на сваіх пасадах і, праўдападобна, не будуць пакараныя. Таму, кажа хлопец, застаецца небясьпека.

Ілля Васілевіч заяўлян, што глыбока зняважаны парушэннем законаў і правоў чалавека ў Беларусі. Па яго словах, у любы момант на любога чалавека могуць сфальшаваць справу і пасадзіць у турму. Менавіта гэта падштурхоўвае яго да ад'езду з Беларусі.

Як перадае Радыё "Свабода", Васілевіч і Мірзаянаў абяцалі вярнуцца ў Беларусь, калі ў краіне зменіцца палітычны рэжым.

Фота: svaboda.org