Вайцюшкевічу зноў забараняюць вуступаць у Беларусі
Музыка павінен быў выступіць у мінскай бібліятэцы імя Пушкіна 18 красавіка.
Зміцер Вайцюшкевіч павінен быў узяць удзел у святкаванні Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін. Але ў бібліятэцы, убачыўшы спіс выступоўцаў, папрасілі Вайцюшкевіча замяніць на іншага чалавека.
Музыка трапіў у "чорны" спіс дзеячаў культуры. У яго ўжо адмянілі па адным канцэрце ў Брэсце і Мінску. Вайцюшкевіч зазначыў, што ў Беларусі афіцыйна выступаць ужо не плануе, паведамляе "Наша Ніва".