Усе ўдзельнікі "Чарнобыльскага шляху" будуць агледжаны міліцыяй
Удзельнікі "Чарнобыльскага шляху" будуць дапускацца да месца збору толькі праз міліцэйскія турнікеты.
Пра гэта 14 красавіка паведаміў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень.
Паводле яго слоў, усе ўдзельнікі акцыі будуць агледжаны. У часе шэсця будуць праводзіцца тэхнічныя аглядныя мерапрыемствы на прылеглай да маршруту тэрыторыі, а таксама на месцы правядзення мітынгу, паведамляе БелаПАН.