Уладзіміра Кобеца таксама вербавалі ў КДБ

Пасля выбараў у снежні 2010 года Ўладзімір Кобец быў сярод тых, хто трапіў у следчы ізалятар КДБ. Палітык пацвердзіў інфармацыю пра катаванні, якую раней давалі іншыя вязні “амерыканкі”. Ён кажа, што пагадзіўся на супрацоўніцтва са спецслужбамі, бо “іншага шляху з СІЗА ў тыя дні проста не было”.

Пазней Кобец спрабаваў сабатаваць супрацоўніцтва. З яго словаў, КДБ рабіла неверагодныя прапановы, кшталту ўдзелу ў парламенцкіх выбарах. Нібыта спецслужбы хацелі стварыць у парламенце “фракцыю КДБ”.

Паўтара месяцы таму Ўладзімір Кобец выехаў з Беларусі і толькі цяпер вырашыў распавесці, што з ім адбывалася пасля выбараў 2010 года.