Улады, магчыма, хочуць пазбавіць "Моцныя Навіны" офіса
Пятра Кузняцова, каардынатара руху "За Свабоду!" па Гомельскай вобласці і заснавальніка "Моцных Навін", выклікалі позвай у міліцыю 4 ліпеня.
Як паведаміў Пётр, міліцыю цікавіць дамова аб арэндзе кватэры. Міліцыянты патрабуюць тлумачэнняў адносна таго, што адбываецца ў кватэры, што ў ёй знаходзіцца.
Нагадаем, што раней міліцыянты спрабавалі зачыніць сайт “Моцныя навіны”. Даставіўшы у пастарунак Андрэя Суворава, на імя якога зарэгістраваны дамен, супрацоўнікі міліцыі патрабавалі даць спыніць працу рэсурса.