На Кастрычніцкую збіраюцца ўдзельнікі акцыі салідарнасці
На плошчы і каля яе знаходзяцца блізу 20 беларускіх і замежных журналістаў.
Міліцэйскія патрулі выбарачна правяраюць заплечнікі людзей, якія ідуць у бок плошчы.
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі была ініцыяваная кампаніяй “Еўрапейская Беларусь”. Паводле задумы арганізатараў, яна павінна прайсці ў Мінску на Кастрычніцкай і ў іншых беларускіх гарадах на цэнтральных плошчах.