Учора ўвечары быў затрыманы ўдзельнік Плошчы Вадзім Раманаў
Вадзіма ўчора выклікалі на размову пра Плошчу праз тэлефон, але ён адмовіўся прыйсці без позвы. Пасля дзевятай гадзіны вечара за ім прыйшлі міліцыянты.
Учора ўвечары ў мінскай кватэры быў затрыманы ўдзельнік Плошчы Вадзім Раманаў. Пра гэта "НН" паведаміў ягоны сябра, старшыня слуцкай арганізацыі ПБНФ Віталь Амяльковіч.
Раманава затрымалі, дзе ён цяпер знаходзіцца невядома.