У ЗША сёння пройдуць адкрытыя слуханні па Беларусі

Камітэт па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, сумесна з двума падкамітэтамі, правядуць 1 красавіка ў Вашынгтоне адкрытыя слуханні па Беларусі.

У слуханнях, якія маюць назву :"Ўрад Беларусі: Таптанне правоў чалавека ў сваёй краіне?", – выступяць Дэніэл Расэл з Бюро па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Дзярджэпартамэнту ЗША і Дэйвід Крэмэр, выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі Freedom House, паведамляе Радыё Свабода.

фота: БелаПАН