У Віцебску здымаюць кіно пра гісторыю мясцовага гета

Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", сцэнар фільма пісалі калектыўна. Кінастужка будзе складацца з мастацкай, дакументальнай, архіўнай частак і інтэрв'ю з яшчэ жывымі былымі вязнямі Віцебскага гета.


Ужо прайшлі першыя здымачныя дні. Яны былі прысвечаныя даваеннаму жыццю віцебскіх габрэяў.