У Віцебску затрымалі Алену Каваленку з сямімесячнай дачкой
Разам з Аленай у міліцыю забралі грамадскага дзеяча Сяргея Парсюкевіча і яшчэ некалькіх ягоных паплечнікаў.
Пра затрыманне Сяргей Парсюкевіч паспеў паведаміць Радыё "Свабода".
Некалькі дзён таму Алена Каваленка разам з дзецьмі зладзіла акцыю ў падтрымку свайго мужа. Нагадаем, што палітвязень Сяргей Каваленка трымае доўгатэрміновую галадоўку пратэсту. У гэтай акцыі браў удзел таксама Сяргей Парсюкевіч і іншыя актывісты.
Фота: news.vitebsk.cc