У цэнтры Мінска паваліўся аўтакран (ФОТА, ВІДЭА)

Аўтакран на аўтамабільным шасі заваліўся назад. Усе колы адарваліся ад зямлі. Страла крана ўпала на адно з рабочых памяшканняў.

Месца здарэння ачэпленае спецагароджай. На будаўнічую пляцоўку прыбылі супрацоўнікі МНС, за парадкам сочыць міліцыя. Як паведаміў з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Ілля Маліноўскі, пацярпелых не было, машыніст крану паспеў выскачыць з кабіны. Прычынай аварыі называюць пакуль тое, што тэхніка была старой і тэхнічна няспраўнай.

Паводле неправеранай інфармацыі, кран падымаў груз большы за дазволены.