У суд перадалі справы 16 фігурантаў працэсу "19 снежня"

Як паведаміў БЕЛТА старшы памочнік пракурора горада Мінска Сяргей Балашоў, справы перадалі ў Мінгарсуд дзеля вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці.

Па першай справе праходзяць Хамічэнка, Дрозд, Кіркевіч, Пратасеня, якія абвінавачваюцца па ч.2 арт.293 КК Беларусі, а таксама Вінаградаў (ч.2 арт. 293 і арт. 370).

Сярод фігурантаў другой справы - экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, які абвінавачваецца па ч.1 арт. 293, а таксама Васілевіч, Гнедчык, Мірзаянаў, Яроменка. Чацвёра апошнія абвінавачваюцца па ч.2 арт. 293.

Па трэцяй крымінальнай справе праходзіць экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў, былы кіраўнік яго штаба Андрэй Дзмітрыеў, экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі, сябра штабу Някляева Аляксандр Фядута, а таксама Наста Палажанка. Усе яны абвінавачваюцца па ч.1 арт. 342. Акрамя таго, па справе праходзіць Сяргей Вазняк, які абвінавачваецца па ч. 1 арт.342 и ч.1 арт.401.