У Стакгольме заўтра адбудзецца мітынг за вызваленне беларускіх палітвязняў
Яго арганізуе шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen, паведаміў кіраўнік арганізцыі Марцін Угла.
Мітынг Östgruppen будзе праводзіць разам з іншымі праваабарончымі і палітычнымі аб’яднаннямі. Галоўная мэта акцыі: патрабаванне аб вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі. Па словах Марціна Углы, зараз сітуацыя выглядае крытычнай у гэтай галіне, але міжнародная супольнасць не губляе надзею на хуткія пазітыўныя змены ў Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".