У "справе Бяляцкага" Польшча звяртаецца да Еўрасаюза
Польскае Міністэрства замежных справаў прыняло адмысловую заяву.
У дакуменце асуджаецца затрыманне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Польская дыпламатыя заклікае партнёраў па Еўрасаюзе прыняць меры, якія гарантуюць бяспеку актывістам грамадзянскай супольнасці Беларусі, інфармуе Радыё "Свабода".
Арышт Бяляцкага польскі МЗС разглядае як "чарговы прыклад поўнай адсутнасці жадання беларускіх уладаў вярнуцца на шлях еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў". Польскія дыпламаты заклікаюць афіцыйны Мінск да неадкладнага вызвалення Бяляцкага.