У Смалявічах — вялізныя штрафы

Гэта Яўген Кутузаў, Яўген Саблеў, Віктар Баўман, Павел Трухановіч і Ягор Драгун. Спярша іх вінавацілі ў распіцці алкагольных напояў. Аднак медыкі не пацвердзілі наяўнасць алкаголю ў крыві. Урэшце іх судзілі за непадпарадкаванне міліцыянтам. Усім прысудзілі штрафы па 700 тысяч рублёў.


Суд над Уладзімірам Чайчыцам, якога ўчора затрымалі з паўтарагадовым ўнукам, перанеслі на 9 гадзін раніцы 7 ліпеня. Суддзя Павел Ярахавец адмовіўся прадаставіць дзяржаўнага адваката, таму прапанаваў перанесці паседжаннея на тры дні для самастойнага пошуку адваката.


Як распавёў Уладзімір Чайчыц, у пастаунку маёр міліцыі Андрэй Мартысюк сілай адабраў пратакол, калі затрыманы пачаў пісаць, што не згодны са зместам пратакола, і не даў нічога падпісаць. Копію пратакола таксама не выдалі.


Чайчыц збіраецца падаць ў пракуратуру заяву на незаконныя дзеянні міліцыі. Раніцай такую заяву падала ў пракуратуру мама затрыманага паўтарагадовага Яна Чайчыца Вольга.