У Смалявічах пройдуць шэсць судоў

Сярод затрыманых Уладзімір Чайчыц. Яго разам з 1,5-гадовым унукам Янам затрымалі ўвечары на цэнтральнай плошчы горада. У пастарунку Яна аддалі маці Вользе, а дзеда пакінулі пад вартай. 


Каля 11 гадзін начы ў цэнтры Смалявічаў затрымалі маладых людзей, сярод якіх Яўген Кутузаў, Яўген Саблеў, Віктар Баўман, Павел Трухановіч і Ягор Драгун. На іх былі склалі пратаколы, паведамляе сайт "Вясна".


Як распавяла Вольга Чайчыц у жывым эфіры Еўрарадыё, сярод сваякоў затрыманых ходзяць чуткі, што ў пастарунак прыехаў нейкі чалавек з Мінску і вядзе з імі гутарку.