У Слоніме — страйк будаўнікоў

Каля 30 рабочых будаўнічага ўпраўлення №187 ў Слоніме адмовіліся сёння выходзіць на працу. Зранку рабочыя прыехалі ў пракуратуру раёна са скаргай. Як паведамляе Радыё "Свабода", да будынка пракуратуры прыехаў таксама намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Анатоль Вінцкоўскі і размаўляў з імі.


Рабочыя скардзіліся, што заробак ім павінны былі выплаціць да 25 чэрвеня, а яны не атрымалі яго 1 ліпеня. Па іх словах, гэта не першы выпадак, калі заробкі затрымліваюцца.


Чыноўнік паабяцаў, што заробак ім выплацяць сёння пасля абеду і прасіў рабочых ехаць на працоўныя месцы. Дырэктар будупраўлення Віктар Брайтчук кажа, што рабочыя паехалі на месца працы.