У Саннікава пагоршыўся стан здароўя і ўмовы зняволення
Стала вядома, што былога кандыдата ў прэзідэнты перавялі ў камеру, дзе ўтрымліваецца 12 чалавек.
Андрэй Саннікаў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі за падзеі 19 снежня. Ён пакуль знаходзіцца ў СІЗА МУС і чакае пераводу ў калонію. 12 ліпеня з палітыкам сустрэўся яго адвакат.
Як паведаміла Хартыі-97 жонка палітвязня Ірына Халіп, Саннікаў прасіў перадаць яму лекі ад падагры і болесуцішальныя сродкі. З гэтага можна зрабіць выснову, што стан яго здароўя пагоршыўся, лічыць Ірына Халіп. Перавод у больш населеную камеру яна расцэньвае як дадатковы ціск на былога кандыдата.